НАВІНЫ

Студэнтаў, якія збіраюцца паступаць ў замежныя ВНУ, пазбавяць адтэрміновак у арміі

Савет Рэспублікі ўхваліў новы закон, згодна з якім новыя студэнты ў замежных ВНУ ня смогуць захаваць свае адтэрміноўкі. Але тых хто ўжо паступіў гэтыя правілы не датычацца. Таксама адтэрміноўку захоўваюць тыя хто паступіў да свайго 18-годдзя на вочную форму навучання.
Новыя правілы з'явіліся ўжо 18 красавіка калі іх ўхваліла Палата прадстаўнікоў. Гэты закон з'яўляецца яшчэ адной спробай стрымаць сыход абітурыентаў з краіны за апошнія некалькі гадоў. Такім чынам былі забаронены сайты з польскім адукацыйным кантэнтам, была павялічана колькасць лет на практыцы да пяці.