НАВІНЫ

Міністэрства Інфармацыі РБ забароніла кантэнт датычны адукацыі ў Польшчы

Міністэрства Інфармацыі РБ размесціла загад ад 22/03/2023 які абмяжоўвае доступ да амаль 20 сайтаў датычных адукацыі ў Польшчы, заняткаў па польскай мове і нават сайтаў арганізацыі якія займаюцца рэкруцінгам у польскія ВНУ.
Мінінформ карыстаецца тым што гэтыя сайты размяшчалі рэкламу аб адукацыі якую не абмяркоўвалі з Міністэрствам Адукацыі. Таму Міністэрства антыманапольнага рэгулявання забароньвае такую рэкламу (якая падаецца Міністэрству неблаганадзейнай і злачыннай). Такім чынам былі заблакаваны наступныя сайты: study.by
belstudy.by
kandydat.by
travelgroup.by
studiopolish.by
polonicum.by
dyjalog.by
polskivuz.by
studyzone.by
kydapostupat.by
promoteo-studio.com
gostydy.by
polski.by
academlux.com
prosto.study studyabroad.by