АДУКАЦЫЙНЫЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ

«БЕЛАРУСКАЯ ШКОЛА Ў ВАРШАВЕ» (БШВ)

Місія


Правядзенне заняткаў і кансультацый па беларускаму комплексу прадметаў пераважна ў анлайн фармаце для дзяцей бежанцаў, якія апынуліся ў Польшчы і іншых краінах у сувязі з гуманітарным крызісам у Беларусі і вайной ва Украіне.

Узрост навучэнцаў


1 – 11 класы па беларускай класіфікацыі. Камплектацыя навучальных груп адбываецца на аснове запатрабаванасці бацькоў дзяцей школьнага ўзросту ў Польшчы і з іншых краін, іх колькасці і наяўных сродкаў фінансавання (ахвяраванняў).

Прадметы


Родная мова і літаратура, гісторыя і геаграфія Беларусі, сусветная і айчынная мастацкая культура, руская мова і літаратура (па выбары) і інш., чаго няма ў польскай і іншых школах.

Форма, змест, сродкі навучання


Правядзенне анлайн заняткаў і кансультацый (па 2 заняткі 2-3 разы на тыдзень) пасля асноўнага навучання ў польскай ці іншай школе. Магчыма арганізацыя афлайн навучання ў месцах кампактнага пражывання беларусаў па жаданні бацькоў, як і правядзенне мастацкіх гурткоў і студый. Навучанне адбываецца па еўрапейскіх методыках з улікам беларускіх праграм, на падставе чаго школьнікі, акрамя атрымання сертыфіката ў краіне пражывання, могуць здаваць экстэрнам экзамены на дзяржаўны дакумент аб адукацыі на радзіме. Кіраўніцтва школы займаецца пошукам ахвярадаўцаў, каб навучанне было бясплатным.

БШВ у 2022-2023 навучальным годзе


Адкрыццё БШВ і першыя афлайн заняткі адбыліся 3 верасня 2022 г. на базе Вышэйшай школы правазнаўства. Навучаецца больш 100 дзяцей з Польшчы (70%), а таксама Албаніі, Беларусі, Германіі, Грузіі, ЗША, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Расіі, Турцыі, Чэхіі. Найбольшая колькасць вучняў у 1 – 5 класах (72%). Афлайн-заняткі для жадаючых адбываюцца на базе Акадэміі добрай адукацыі, з якой школа супрацоўнічае.
Праводзяць урокі і кансультацыі дасведчаныя педагогі, якія пераважна маюць адпаведныя прафесійныя катэгорыі. Некаторыя маюць навуковыя ступені, прайшлі вялікі конкурсны адбор.

Кантакты

aziarczuk@gmail.com