ІНСТЫТУТ РАЗВІЦЦЯ І САЦЫЯЛЬНАГА РЫНКА ДЛЯ БЕЛАРУСІ І УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ
Мэта: Падрыхтоўка рэформ і дэмакратычных пераўтварэнняў ў эканамічнай, палітыч- най і сацыяльнай сферах.
Задачы:
кансультаванне дэмакратычных арганізацый, нефармальная адукацыя, правядзенне даследаванняў і падрыхтоўка аналітыкі па актуальных праблемах беларускага грамадства;
падрыхтоўка законапраектаў, праграм і рэкамендацый, якія садзейнічаюць сістэмным трансфармацыям у палітыцы, эканоміцы, сацыяльнай сферы і рэгіянальным супрацоўніцтве;
умацаванне супрацоўніцтва акадэмічнай і навуковай супольнасці, грамадскіх дзеячаў, арганізацый з Беларусі і Усходняй Еўропы, якія раздзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці.
Этапы развіцця: Інстытут пачаў сваю дзейнасць у маі 2012 года;
2014: аналітычны дакумент«Рэарганізацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: ад дыспрапорцый да збалансаванага развіцця» з прапановамі рэарганізацыйных рэформаў;
2014: праграма рэформ «Сістэма адукацыі Рэспублікі Беларусь. Асновы рэфармавання» з прапановамі рэформ і зменамі ў Кодэксе аб адукацыі для стварэння неабходных умоў па далучэнню Беларусі да Балонскага працэсу і інтэграцыі ў агульнаеўрапейскую адукацыйную сістэму;
2015: праект «Канцэпцыя рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» з дыягназам сучаснага стану і шляхоў рэфармавання ЖКГРБ.
2015: даследванне «Патэнцыял падтрымкі ў Беларусі палітычнай партыі, заснаванай на хрысціянска-дэмакратычным падмурку»;
2015: пакет рэформ па10 накірунках для змены сацыяльна-эканамічнай і палітычнай мадэлі, здольнай гарантаваць умовы для захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі;
2019: канцэпцыя нацыянальнай праграмы «Падтрымка вытворцаў арганічнай прадукцыі: перадумовы, стан і перспектывы развіцця арганічнай сельскай гаспадаркі» сумесна з «Цэнтрам экалагічных рашэнняў»і ГА»Экадом»;
2022: аналітычны дакумент «Пашырэнне і нстытуцыйнай аўтаноміі і развіццё самакіравання ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь», заканадаўчыя ініцыятывы і Дарожная мапа рэформ у межах грамадскай ініцыятывы «Рэфармуем сістэму адукацыі разам!» сумесна з НезалежнымПрафсаюзам Беларускім.