АДУКАЦЫЙНЫЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ

ІНСТЫТУТ РАЗВІЦЦЯ І САЦЫЯЛЬНАГА РЫНКА ДЛЯ БЕЛАРУСІ І УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ

Мэта:
Падрыхтоўка рэформ і дэмакратычных пераўтварэнняў ў эканамічнай, палітыч-
най і сацыяльнай сферах.

Задачы:
  • кансультаванне дэмакратычных арганізацый, нефармальная адукацыя, правядзенне даследаванняў і падрыхтоўка аналітыкі па актуальных праблемах беларускага грамадства;
  • падрыхтоўка законапраектаў, праграм і рэкамендацый, якія садзейнічаюць сістэмным трансфармацыям у палітыцы, эканоміцы, сацыяльнай сферы і рэгіянальным супрацоўніцтве;
  • умацаванне супрацоўніцтва акадэмічнай і навуковай супольнасці, грамадскіх дзеячаў, арганізацый з Беларусі і Усходняй Еўропы, якія раздзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці.

Этапы развіцця:
Інстытут пачаў сваю дзейнасць у маі 2012 года;

2014: аналітычны дакумент«Рэарганізацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: ад дыспрапорцый да збалансаванага развіцця» з прапановамі рэарганізацыйных рэформаў;

2014: праграма рэформ «Сістэма адукацыі Рэспублікі Беларусь. Асновы рэфармавання» з прапановамі рэформ і зменамі ў Кодэксе аб адукацыі для стварэння неабходных умоў па далучэнню Беларусі да Балонскага працэсу і інтэграцыі ў агульнаеўрапейскую адукацыйную сістэму;

2015: праект «Канцэпцыя рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» з дыягназам сучаснага стану і шляхоў рэфармавання ЖКГРБ.

2015: даследванне «Патэнцыял падтрымкі ў Беларусі палітычнай партыі, заснаванай на хрысціянска-дэмакратычным падмурку»;

2015: пакет рэформ па10 накірунках для змены сацыяльна-эканамічнай і палітычнай мадэлі, здольнай гарантаваць умовы для захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі;

2019: канцэпцыя нацыянальнай праграмы «Падтрымка вытворцаў арганічнай прадукцыі: перадумовы, стан і перспектывы развіцця арганічнай сельскай гаспадаркі» сумесна з «Цэнтрам экалагічных рашэнняў»і ГА»Экадом»;

2022: аналітычны дакумент «Пашырэнне і нстытуцыйнай аўтаноміі і развіццё самакіравання ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь», заканадаўчыя ініцыятывы і Дарожная мапа рэформ у межах грамадскай ініцыятывы «Рэфармуем сістэму адукацыі разам!» сумесна з НезалежнымПрафсаюзам Беларускім.

Сацсеткі:
ФЭЙСБУК 
ЮТУБ 

Кантакты:
J. Savickiog. 4-7, LT-01108 Vilnius
+37060204350
idsmbee@gmail.com
laurukhin@idsm.by