АДУКАЦЫЙНЫЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ

БЕЛАРУСКІЯ СТУДЭНТЫ ЗА СВАБОДУ – БСС

Мэты і задачы ініцыятывы:
Стварыць бяспечную і якасную пляцоўку для беларускай моладзі, дзе магчыма патрымаць якасную нефармальную адукацыю, пераняць шматгадовы досвед прафесіяналаў, паспрачацца з экспертным меркаваннем і знайсці новыя думкі і ідэі.

Будучыня заўсёды за моладдзю, і мы клапоцімся аб стварэнні агульных каштоўнасцяў для тых, хто ў гэтым зацікаўлены. Беларускія Студэнты за Свабоду – гэта не проста адукацыйная пляцоўка, таксама гэта месца для пошуку новых сяброў і аднадумцаў. Мы арганізоўваем лекторыі, фестывалі і сустрэчы для беларускай моладзі і студэнтаў, каб выхаваць пакаленне, якое будзе якасна працаваць на карысць Беларусі.

Рэлізаваныя праекты:
  • Linda Whetstone Program for Advancing Freedoms (верасень - кастрычнік 2022). Бясплатная навучальная праграма для беларускай моладзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якая хоча развіць свае лідарскія якасці і паглыбіць веды ў эканоміцы, паліталогіі, гісторыі і іншых сферах, а таксама даведацца больш пра грамадскі актывізм. Анлайн навучанне: 1.5 месяцы, 70 слухачоў, 7 спікераў.
  • Common sense economics in Belarus (лістапад 2022). Анлайн праграма па эканоміцы. 30 удзельнікаў. Два заняткі на тыдзень: лекцыя і семінар.
  • Common sense economics in Belarus 2 (снежань 2022). Анлайн праграма па эканоміцы. 30 удзельнікаў. Два заняткі на тыдзень: лекцыя і семінар.

Сацсеткі:
ІНСТАГРАМ
ФЭЙСБУК
ТЭЛЕГРАМ

Кантакты:
studfreedombelarus@gmail.com