ДОШКА АБ’ЯЎ

Вебінар ад EU4 culture для мастакоў і артыстаў

EU4 culture арганізуе невялікае мерапрыемтва прысвечанае мастакам ды артыстам, і таксама іх праектам. Яно будзе праходзіць у двух фарматах - на месце (Варшава, Польшча) і анлайн для тых хто не можа прысутнічаць.
Фінансаваны Еўрасаюзам праект EU4Culture арганізоўвае інфасесію, прысвечаную актыўнасцям на карысць грамадзян і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Інфасесія закране аспекты двух бягучых конкурсаў грантаў на падтрымку мабільнасці творцаў і дзеячаў культуры, а таксама культурніцкіх і крос-інавацыйных праектаў. Да афлайн-падзеі ў Варшаве магчыма таксама далучыцца анлайн у фармаце zoom-вэбінара. Каманда EU4Culture прадставіць дэталёвую інфармацыю пра конкурсы грантаў, а таксама распавядзе пра асаблівасці працэсу падачы заявак. Падчас інфасесіі будуць таксама прэзентаваны два іншыя партнёрскія праекты: MOST+ і Social Camp.

Праграма сустрэчы:

18:00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў

18:30 Праект EU4Culture: прэзентацыя конкурсаў грантаў на падтрымку мабільнасці, а таксама культурніцкіх і крос-інавацыйных праектаў, пытанні і адказы.

19:30 Партнёрскі праект MOST+: інфасесія, пытанні і адказы

20:00 Партнёрскі праект Social Camp: інфасесія, пытанні і адказы

20:30 Нефармальная камунікацыя, фуршэт

Месца:

Анлайн

Умовы:

Мерапрыемства адкрытае для ўсіх удзельнікаў. Для рэгістрацыі жадаючыя павінны запоўніць анкету па спасылцы.

Дэдлайн:

15 сакавіка 2023

Выява на вокладцы: EU4Culture
Вебінар