НАВІНЫ

Банк Ідэй: вынікі PISA для сістэмы адукацыі РБ

PISA — гэта сістэма ацэньвання вучняў ад 15 гадоў, якая выкарыстоўвае іх звесткі як індыкатар сістэмы адукацыі і патэнцыяла студэнтаў, працоўнікоў і выкладчыкаў.
Беларусь заняла 37 месца з 77, што сведчыць аб узроўні адукацыі вышэйшым за сярэдні па свету. Гэта адбылося у многім дзякуючы профільнай сістэме, якая зараз існуе ў вышэйшай школе. Таксама пазапрофільная адукацыя мае вагу.
Але ў той жа час змянчэнне колькасці гімназій, паніжэнне селекцыі правакуе змяншэнне канкурэнцыі паміж студэнтамі. Гэта негатыўна уплывае на іх будучыя магчымасці.
Таксама ёсць праблема датычная колькасці выкладчыкаў у сярэдніх школах, іх узровень (толькі 2% маюць магістэрскі дыплом). Нізкая матывацыя выкладчыкаў, аўтарытарная рыторыка на занятках, і ніжэйшая кваліфікацыя чым у тых жа выклачыкаў у регіёне.
Настаўнікі ў школах настолькі перагружаны дакументацыяй і не датычнымі да іх абавязкамі, што іншыя праблемы паглыбляюцца.
Іншыя звесткі і падрабязнасці — у артыкуле на сайце Банка ідэй (інфаграфіка на ангельскай).