НАВІНЫ

З’явіўся першы нумар беларускага навукова-папулярнага часопіса «Pamyłka»

Група навукоўцаў вырашыла заняць прастору «белай плямы» беларускага медыйнага поля#nbsp;— сферу папулярызацыі навукі.
Публікацыі гэтага зместу раз-пораз з’яўляюцца на#nbsp;старонках «Нашай нівы», але сталага навукова-папулярнага выдання да#nbsp;гэтага часу не#nbsp;было. Першы нумар часопіса «Pamyłka» змяшчае артыкулы пра фізіку, хімію, біялогію, матэматыку, перадавыя тэхналогіі, разлічаныя на#nbsp;масавага чытача. Стваральнікі часопіса шукаюць новых аўтараў і аматараў ведаў аб#nbsp;сучаснай навуцы.
Даведацца болей пра ініцыятыву, набыць першы нумар у#nbsp;друкаваным варыянце ці зрабіць данэйт за#nbsp;pdf#nbsp;— версію#nbsp;— можна па#nbsp;спасылцы.
2023-03-13 12:09