НАВІНЫ

З’явіўся першы нумар беларускага навукова-папулярнага часопіса «Pamyłka»

Група навукоўцаў вырашыла заняць прастору «белай плямы» беларускага медыйнага поля — сферу папулярызацыі навукі.
Публікацыі гэтага зместу раз-пораз з’яўляюцца на старонках «Нашай нівы», але сталага навукова-папулярнага выдання да гэтага часу не было. Першы нумар часопіса «Pamyłka» змяшчае артыкулы пра фізіку, хімію, біялогію, матэматыку, перадавыя тэхналогіі, разлічаныя на масавага чытача. Стваральнікі часопіса шукаюць новых аўтараў і аматараў ведаў аб сучаснай навуцы.
Даведацца болей пра ініцыятыву, набыць першы нумар у друкаваным варыянце ці зрабіць данэйт за pdf — версію — можна па спасылцы.