Магчымасці для навукоўцаў і выкладчыкаў па праграме імя Лэйна Кіркланда
Leaders of Change Foundation адкрыла 2 конкурсы на праграму імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы для выбітных грамадска-культуніцкіх лідараў(к) з шэрагу краін, у тым ліку Беларусі. Гэтай магчымасцю могуць скарыстацца дзеячы культуры, навукоўцы, актывісты НДА сектара, настаўнікі, журналісты і іншыя.
Стыпендыя на наступны навучальны год пасуе кандыдатам, якія не маюць досведу навучання ў Польшчы, актыўна працуюць у сваёй прафесійнай і сацыяльнай сферы і маюць у ёй значныя дасягненні.
Стыпендыя на даследванні пасуе навукоўцам да 45 год, якія маюць досвед навуковай дзейнасці больш за чатыры гады, адпаведныя публікацыі, добра валодаюць польскай і ангельскай мовамі.
Праграмы прадугледжваюць стыпендыю ад 2000 злотых у месяц, пражыванне, праезд да Польшчы, курсы польскай мовы, медыцынскую страхоўку, мінігранты на даследчыя матэрыялы.
Заяўкі прымаюцца да 1 сакавіка. Падаць заяўку можна тут.