НАВІНЫ

Вынікі акселератара грамадскіх ініцыятыў з Валярынай Куставай

Рух Беларускай Салідарнасці правеў акселератар грамадскіх праектаў пад ментарствам Валярыны Куставай, выкладчыцы, пісьменніцы, аўтаркі, каардынатаркі і тэлевядоўцы шэрагу праектаў на “Белсат”.

Мы правялі:

  • тэарэтычныя і практычныя заняткі
  • прыватныя і камандныя кансультацыі
  • прэзентацыі і разбор праектаў удзельнікаў

А таксама Валярына адказала на пытанні удзельнікаў і ўдзельніц.

Ментарынг і кансультацыі яшчэ працягваюцца. Пры падтрымцы РБС будзе арганізаваны шэраг івэнтаў, пра якія вы хутка даведаецеся!