АДУКАЦЫЙНЫЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ

STEMBRIDGE

Прыватная школа, якая працуе ў Менску з 2018 года. Першай у Беларусі прайшла сертыфікацыю IB (International Baccalaureate). З 2021 года таксама працуе ў Вільне, дзе на дадзены момант навучаецца больш за 80 вучняў 1-7класаў (у асноўным беларусы).

Мэта:
школа, у якой дзеці жадаюць вучЫцца і вУчацца вучЫцца, імкнуцца думаць і дзейнічаць, ведаць сябе і быць шчаслівымі.

Задачы:
  • рэалізацыя SТЭМ-падыходу (па 5 крытэрах):
1. міждысцыплінарнасць
2. вучнёўская ініцыятыва
3. працаў камандах
4. тэхналогіі
5. праектны падыход
  • развіццё базавых, жыццёва неабходных кампетэнцый: цікаўнасць і крэатыўнасць, матывацыя да працы, спачуванне, настойлівасць і дасягненне выніку, адсутнасць прадузятасці, ініцыятыва і праактыўнасць, камунікацыяі праца ў камандзе, ураўнаважанасць, рэфлексіўнасць.

Этапы развіцця:
2018: Cтварэнне і рэгістрацыя прыватнай школы “Стэмбрыдж», адкрыццё ў Менску. Школа адчыніла свае дзверы для першых 50 вучняў і вучаніц.
2020: 300+вучняў, навучэнцаў у фарматах вочнай школы, індывідуальнага плана і ў анлайн-школе Фіджытал (праграма існуе з 2020/2021 навучальнага года).
2021: Атрыманне International Baccalaureate. Стэмбрыдж атрымаў акрэдытацыю як IB-школа (InternationalBacalaureate) для 10-11класаў(Diploma Program), якая дае права навучаць на ангельскай мове па праграме Міжнароднага Бакалаўрыяту з правам выдачы міжнародных атэстатаў, якія прызнаюцца лепшымі ВНУ ва ўсім свеце.
2021: Адкрыццё ў Вільні.
2022: Другі набор ў Вільне з чаргой на 2023 навучальны год.

Сацсеткі:
САЙТ
ІНСТАГРАМ

Кантакты:
Maironio 11, Vilnius
+370 66946472
hello@stembridge.lt