ДОШКА АБ’ЯЎ

Пачаўся набор у Акадэмію новай беларускай дыпламатыі

Пачаўся набор у Акадэмію новай беларускай дыпламатыі. Дэдлайн — 27 сакавіка.

Гэта адукацыйны курс, які дапаможа маладым беларускім лідаркам і лідарам сфармуляваць цэласнае разуменне знешняй палітыкі Беларусі і прасоўваць беларускую павестку на міжнародным узроўні — тут і цяпер.

У гэтым годзе Акадэмія будзе даследаваць знешні вобраз Беларусі, пераасэнсоўваць імідж нашай краіны і каналы яго прасоўвання ў межах канцэпцыі новай публічнай дыпламатыі.

Што ты атрымаеш ад навучальнай праграмы:

• навучышся свабодна і глабальна думаць пра знешнюю палітыку,
• навучышся фармуляваць меркаванне і ўмець ацэньваць міжнародныя працэсы з улікам выклікаў ды трэндаў,
• атрымаеш навыкі для прасоўвання беларускай павесткі на міжнародным узроўні.

📍 Дзе: анлайн-сесія (16 заняткаў і напісанне эсэ) і практычная частка ў афлайне (уік-энд у Варшаве).
📅 Калі: з 2 красавіка да 25 траўня
❗️ Дэдлайн падачы заяўкі: 27 сакавіка 12:00 па Мінску.
Падаць заяўку
Больш пра Акадэмію

Акадэмія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй сумесна з Фондам Фрыдрыха Эберта.
Праграма/ курс