Беларускамоўная бацькоўска-дзіцячая адукацыйна-культурная прастора беларусаў Кракава пад кіраўніцтвам Наталлі Дробыш. Наталля Дробыш - ініцыятар і аўтар гэтых сустрэч. Дзве вышэйшыя адукацыі (філолаг і псіхолаг), а таксама вялікі досвед у працы з дзецьмі і дарослымі. У Беларусі працавала ў якасці старэйшага выкладчыка, а таксама супрацоўнічала з некалькімі недзяржаўнымі арганізацымі, ад якіх мае рэкамендацыйныя лісты.
Пасля вымушанага пераезду ў Польшчу, пачынаючы з сакавіка 2022 года, праводзіла шматлікія індывідуальныя і групавыя заняткі з дзецьмі ўцекачоў-беларусаў і ўкраінцаў дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Мэта: стварэнне ўмоў для інтэлектуальнага і эмацыянальнага развіцця беларускіх дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, іх міжасобаснага ўзамадзеяння, вывучэння беларускай мовы і культурнай спадчыны.
Этапы развіцця: З кастрычніка 2022 года штотыдзень праходзяць групавыя развіваючыя занят- кі для дзяцей бежанцаў з мэтай іх інтэграцыі і ўмацавання міжкультурных сувязей паміж імі і іх бацькамі.
На сенняшні дзень:
сфарміраваныя і актыўна працуюць 2 бацькоўска-дзіцячыя групы ( 12 дзетак дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту);
сустрэчы праводзяцца ў арэндаваным памяшканні, якое знаходзіцца ў цэнтры Кракава, але не вельмі прыстасаванае для работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту. Пры з’яўленні новых жадаючых мы плануем фарміраванне новых груп, пры гэтым максімальна захоўваючы індывідуальны падыход. Распаўсюд інфармацыі аб дзейнасці дзіцячага развіваючага цэнтра вядзецца праз мэсэнджэры, сацыяльныя сеткі і медыя.
рэалізацыя ініцыятывы адбываецца дзякуючы супрацы з бацькамі, якія самастойна набываюць разнастайныя развіваючыя гульні і дапаможнікі, а таксама плацяць арэндную плату.
Рэалізаваныя праекты: «Матывацыя — вялікая сіла!» Natallia Drobysh в Instagram: «Матывацыя - вялікая сіла!» «Зноўку магічныя каменьчыкі...» Natallia Drobysh в Instagram: «Зноўку магічныя каменьчыкі...» У жніўні правяла цыкл інтэрактыўных заняткаў і варштатаў у дзіцячым летніку для дзяцей-украінцаў, які працаваў на базе Centrum Młodzieży у Кракаве. «Кавалачкі мары на дзіцячых далоньках...» Natallia Drobysh в Instagram: «Кавалачкі мары на дзіцячых далоньках...» Прымала ўдзел у арганізацыі «Дзіцячай палянкі» на Беларускім пікніку, які ладзіўся прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў чэрвені 2022 года ў Кракаве, а таксама ў рабоце Фестываля інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.