Наталля Дробыш - ініцыятар і аўтар гэтых сустрэч. Дзве вышэйшыя адукацыі (філолаг і псіхолаг), а таксама вялікі досвед у працы з дзецьмі і дарослымі. У Беларусі працавала ў якасці старэйшага выкладчыка, а таксама супрацоўнічала з некалькімі недзяржаўнымі арганізацымі, ад якіх мае рэкамендацыйныя лісты.
Пасля вымушанага пераезду ў Польшчу, пачынаючы з сакавіка 2022 года, праводзіла шматлікія індывідуальныя і групавыя заняткі з дзецьмі ўцекачоў-беларусаў і ўкраінцаў дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Мэта:
стварэнне ўмоў для інтэлектуальнага і эмацыянальнага развіцця беларускіх дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, іх міжасобаснага ўзамадзеяння, вывучэння беларускай мовы і культурнай спадчыны.
Этапы развіцця:
З кастрычніка 2022 года штотыдзень праходзяць групавыя развіваючыя занят-
кі для дзяцей бежанцаў з мэтай іх інтэграцыі і ўмацавання міжкультурных сувязей паміж імі і іх бацькамі.
На сенняшні дзень:
- сфарміраваныя і актыўна працуюць 2 бацькоўска-дзіцячыя групы ( 12 дзетак дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту);
- сустрэчы праводзяцца ў арэндаваным памяшканні, якое знаходзіцца ў цэнтры Кракава, але не вельмі прыстасаванае для работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту. Пры з’яўленні новых жадаючых мы плануем фарміраванне новых груп, пры гэтым максімальна захоўваючы індывідуальны падыход. Распаўсюд інфармацыі аб дзейнасці дзіцячага развіваючага цэнтра вядзецца праз мэсэнджэры, сацыяльныя сеткі і медыя.
- рэалізацыя ініцыятывы адбываецца дзякуючы супрацы з бацькамі, якія самастойна набываюць разнастайныя развіваючыя гульні і дапаможнікі, а таксама плацяць арэндную плату.
Рэалізаваныя праекты:
«Матывацыя — вялікая сіла!» Natallia Drobysh в Instagram: «Матывацыя - вялікая
сіла!»
«Зноўку магічныя каменьчыкі...» Natallia Drobysh в Instagram: «Зноўку магічныя
каменьчыкі...»
У жніўні правяла цыкл інтэрактыўных заняткаў і варштатаў у дзіцячым летніку для дзяцей-украінцаў, які працаваў на базе Centrum Młodzieży у Кракаве.
«Кавалачкі мары на дзіцячых далоньках...» Natallia Drobysh в Instagram: «Кавалачкі мары на дзіцячых далоньках...»
Прымала ўдзел у арганізацыі «Дзіцячай палянкі» на Беларускім пікніку, які
ладзіўся прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў чэрвені 2022 года ў Кракаве, а
таксама ў рабоце Фестываля інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.
Сацсеткі:
ІНСТАГРАМ
Кантакты:
Krakowska, 19, 33-332, Kraków, Polska
+48511555179 (Наталля Дробыш)