АДУКАЦЫЙНЫЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ

НАЦЫЯНАЛЬНЫ БІЗНЭС-КЛЮБ ІМЯ РАМАНА СКІРМУНТА

Мэты і задачы:
  • фінансавая асвета сярод беларусаў па-беларуску;
  • павышэнне фінансавай пісьменнасці і прадпрымальніцкага светапогляду;
  • нэтворкінг нацыянальна-свядомых беларускіх прадпрымальнікаў і інвестараў;
  • запуск сумесных камерцыйных праектаў;
  • фарміраванне нацыянальнага бізнэс-лобі і акумуляцыя нацыянальнага капіталу з мэтай далейшага інвеставання ў вольнай Беларусі.

Гісторыя:
Праект быў распачаты ў 2018 годзе за ўласныя сродкі інвестара, прадпрымальніка, навукоўца Dr. Аляксандра Стэфановіча.
Праведзеныя офлайн (у Варшаве і Менску) і анлайн лекцыі па інвестыцыях і
бізнэсе па-беларуску.
Арганізаваны нэтворкінг паміж нацыянальна-свядомымі беларускімі прадпрымальнікамі.
Запушчана больш за 5 сумесных камерцыйных праектаў пры інвестыцыйнай падтрымцы Аляксандра Стэфановіча.

Рэалізаваныя праекты:
Intermarium Capital,
BANTgo,
NetGive,
Праект з робатамі беларускай вытворчасці Rozum Robotics,
Стартап-экасістэма DEIP (DEcentralised Intellectual Platform), на базе якой, у прыватнасці, ствараюцца платформы для трансферу тэхналогій і інтэлектуальнай уласнасці (DeTech.world), для фінансавання адукацыі і інвеставання ў чалавечы капітал (VEDAI).

Сацсеткі:
ФЭЙСБУК 
ЛЕКЦЫЯ НА ЮТУБ 

Кантакты:
Заснавальнік клуба https://www.linkedin.com/in/aleksander-stefanowicz-00775810