ДОШКА АБ’ЯЎ

Акселератар па напісанні праектных заявак - Праграма падтрымкі MATRA

Рух Беларускай Салідарнасці запрашае на сустрэчу з прадстаўніком Праграмы падтрымкі Пасольства Каралеўства Нідэрландаў Matra (NFRP - MATRA) для беларускіх ініцыятыў.

▪️ ДЗЕ: анлайн-пляцоўка Zoom.

▪️ КАЛІ: 22 сакавіка 2024, 15:00 - 16:00 (па Варшаве)

▪️РЭГІСТРАЦЫЯ: па спасылцы

▪️ДЭДЛАЙН ЗАЯЎКІ: 21 сакавіка 2024, 18:00 па Варшаве.

Прадстаўнік праграмы (NFRP - MATRA) прэзентуе прыярытэты падтрымкі на 2024 год і адкажа на пытанні ўдзельнікаў (азнаёмцеся з умовамі грантавага конкурсу можна па спасылцы.

Пасля сустрэчы Вы зможаце запрасіць у экспертаў РБС экспертную дапамогу ў распрацоўцы праектных заявак, ментарскае суправаджэнне.

Таксама гэта добрая магчымасць патрэніравацца і дапрацаваць свае заяўкі для падачы ў фонды.

Для ўдзелу трэба мець сфармаваную ідэю і быць гатовым(ай) да яе рэалізацыі.

🔸 Запаўняйце заяўку на ўдзел па спасылцы і чакайце адказу (дэдлайн падачы заяўкі — 21 сакавіка 2024, 18:00 па Варшаве)
Вебінар