ДОШКА АБ’ЯЎ

Стартап-школа беларускіх сацыяльных праектаў у фармаце анлайн і афлайн у Вільнюсе

Для каго: кульдзеячы, прадстаўнікі НДА, актывісты, арт_менеджары, куратары, творцы і г.д.
Калі: 23 красавіка - 4 чэрвеня.

Гэты курс разлічаны для маладых людзей, якія хочуць атрымаць неабходныя веды і навыкі для запуску паспяховага сацыяльнага бізнэсу.

Падчас стартап-школы вы:
- паслухаеце карысныя лекцыі
- папрацуеце на майстар-класах
- паўдзельнічаеце ў ментарскіх сесіях
- выступіце на Дэма дні – пітчы праектаў перад журы і патэнцыйнымі інвестарамі.

Лепшыя праекты атрымаюць міні-грант да 6 000 EUR і ментарскую падтрымку.

Дэдлайн: 12 красавіка.
Падаць заяўку можна па спасылцы
Праграма/ курс