АДУКАЦЫЙНЫЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ

English з Наталкай

Цікавыя ўрокі ангельскай для 5 класа якія зараз даступны кожнаму вучню з інтэрнэтам і доступам да YouTube, TikTok. Інтэрактыўныя заняткі выпускаюцца амаль штодзённа на TikTok і раз у тыдзень на YouTube. У асноўным закранаецца тэмат геаграфіі і моўных праблем па-ангельску.
English з Наталкай - гэта відэакурс ангельскай мовы для беларускамоўных вучняў паводле падручніка Лапіцкай. Гэта той самы патрэбны школьны матэрыял, але патлумачаны простымі словамі. Мы прапаноўваем новыя тэхнікі навучання і запамінання - яскравыя вобразы, мнематэхнікі, гульні і цікавыя заданні. Навучайцеся з намі і вы зможаце расказаць па-ангельску не толькі пра "лондан іс зэ кэпітал", але і пра беларускія лясы і вожыкаў з-пад возера Нарач, і нідзе не памыліцеся ані ў суфіксах, ані ў артыклях!
Сацсеткі:
Tiktok
Facebook
Youtube