АДУКАЦЫЙНЫЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ

ВОЛЬНЫ БЕЛАРУСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ

ВОЛЬНЫ БЕЛАРУСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ (FREE BELARUS UNIVERSITY, WOLNY
UNIWERSYTET BIAŁORUSKI, ВБЎ/VB)

Місія:

ВБЎ бачыць сваю місію ў тым, каб даць імпульс для будаўніцтва адукацыйнага
анлайн-асяроддзя, якое будзе стымуляваць мадэрнізацыю беларускай вышэйшай адукацыі, з’яўляючыся адкрытым для любых правайдараў, пры ўмове прапановы імі якаснага кантэнту і дыдактыкі.

Наша дзейнасць засяроджваецца на паслядыпломных адукацыйных праграмах па спецыяльнасцях, неабходных для эканамічнай, сацыяльнай і грамадскай трансфармацыі.
Навучанне можа весціся на беларускай, англійскай, рускай, польскай і іншых
мовах.

Гісторыя:
Паўстаў з ініцыятывы 59 вядомых беларускіх навукоўцаў, дзеячоў культуры і
мастацтва, журналістаў, палітыкаў і грамадскіх дзеячоў.
У траўні 2017 для кіравання праектам ў Варшаве быў зарэгістраваны Фонд
«Вольны Беларускі Ўніверсітэт” (Fundacja Wolny Uniwersytet Białoruski).

Рада ВБЎ:
  • Святлана Алексеевіч, пісьменніца, Лаўрэат Нобелеўскай прэміі
  • Алесь Бяляцкі, праваабаронца, Кіраўнік Цэнтру ‘Вясна’, Лаўрэат Нобелеўскай
  • прэміі
  • Анджаліка Борыс, Старшыня Саюзу Палякаў Беларусі
  • Станіслаў Шушкевіч, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук, першы
  • кіраўнік незалежнай Беларусі
  • Мікола Іваноў,прафесар, доктар гісторычных навук
  • Алесь Краўцэвіч, прафесар, доктар гістарычных навук

Управа ВБЎ:
Праграмны дырэктар - Алесь Лагвінец, магістр паліталогіі
Канцлер - Аляксандр Мілінкевіч, дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук

Рэалізаваныя праекты:
2017-2018: Правядзенне падрыхтоўчых працаў па стварэнню Вольнага Беларускага Ўніверсітэту.
2018, 2020-2021: Сацыялагічныя даследванні запатрабаванасці і прыярытэтаў
еўрапейскай анлайн-адукацыі ў Беларусі. Арганізацыя і правядзенне дыскусыйных панэляў беларускага эканамічнага блокуна Эканамічным форуме ў Карпачы.

Бягучыя праекты:
2022 -2023: Праект у партнёрстве з Цэнтрам усходнееўрапейскіх даследванняў Варшаўскага Універсітэту, фінансаваны Міністэрствам адукацыі і навукі Польшчы
2022 -2024: Праект “Падрыхтоўка лідараў і рэфарматараў для новай Беларусі” у партнёрстве з Фондам міжнароднай салідарнасці, фінансаваны Еўрапейскай камісіяй.

Курсы восень-зіма 2022
На базе Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследванняў Варшаўскага ўніверсітэту:
  • Праграма “Мясцовае самакіраванне”;
  • Гісторыя Беларусі ў еўрапейскім кантэксце;
  • Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у ХІХ і ХХ стст.

4 асінхронныя курсы
  • Канфлікты ў Еўразіі: тэорыя і прыкладны аналіз»
  • Ангельская мова ў палітыцы
  • Культуралагічны аналіз традыцыяў дзіцячай літаратуры Беларусі і Еўропы
  • Медыятэксты на ангельскай
ПРАЕКТ “Падрыхтоўка лідараў і рэфарматараў для новай Беларусі”:
  • Курс Mini MPA - Уводзіны ў менеджмент дзяржаўных установаў
  • Курс Global Mini MBA - Кіраванне малым бізнесам разам з Факультэтам кіра-
  • вання Лодзінскага ўніверсітэту.
  • Курс “Лідары пераменаў” для грамадскіх актывістаў Беларусі разам з Фондам
  • “Школа лідараў”

ВБЎ сёння — гэта:
16 экспертаў
50+ Больш за 50 выкладчыкаў у сямі краінах
200 Студэнтаў

Сацсеткі:
ІНСТАГРАМ 
ЛІНКЕДІН 
ТЭЛЕГРАМ 
ФЭЙСБУК 

Кантакты:
Edmunda Jana Osmańczyka 12/3, 01-494, Варшава, Польшча
+48 731 455 314, +48 661 626 859
volnyuni@gmail.com
2023-01-19 18:19