UNIWERSYTET BIAŁORUSKI, ВБЎ/VB)
Місія:
ВБЎ бачыць сваю місію ў тым, каб даць імпульс для будаўніцтва адукацыйнага
анлайн-асяроддзя, якое будзе стымуляваць мадэрнізацыю беларускай вышэйшай адукацыі, з’яўляючыся адкрытым для любых правайдараў, пры ўмове прапановы імі якаснага кантэнту і дыдактыкі.
Наша дзейнасць засяроджваецца на паслядыпломных адукацыйных праграмах па спецыяльнасцях, неабходных для эканамічнай, сацыяльнай і грамадскай трансфармацыі.
Навучанне можа весціся на беларускай, англійскай, рускай, польскай і іншых
мовах.
Гісторыя:
Паўстаў з ініцыятывы 59 вядомых беларускіх навукоўцаў, дзеячоў культуры і
мастацтва, журналістаў, палітыкаў і грамадскіх дзеячоў.
У траўні 2017 для кіравання праектам ў Варшаве быў зарэгістраваны Фонд
«Вольны Беларускі Ўніверсітэт” (Fundacja Wolny Uniwersytet Białoruski).
Рада ВБЎ:
- Святлана Алексеевіч, пісьменніца, Лаўрэат Нобелеўскай прэміі
- Алесь Бяляцкі, праваабаронца, Кіраўнік Цэнтру ‘Вясна’, Лаўрэат Нобелеўскай
- прэміі
- Анджаліка Борыс, Старшыня Саюзу Палякаў Беларусі
- Станіслаў Шушкевіч, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук, першы
- кіраўнік незалежнай Беларусі
- Мікола Іваноў,прафесар, доктар гісторычных навук
- Алесь Краўцэвіч, прафесар, доктар гістарычных навук
Управа ВБЎ:
Праграмны дырэктар - Алесь Лагвінец, магістр паліталогіі
Канцлер - Аляксандр Мілінкевіч, дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук
Рэалізаваныя праекты:
2017-2018: Правядзенне падрыхтоўчых працаў па стварэнню Вольнага Беларускага Ўніверсітэту.
2018, 2020-2021: Сацыялагічныя даследванні запатрабаванасці і прыярытэтаў
еўрапейскай анлайн-адукацыі ў Беларусі. Арганізацыя і правядзенне дыскусыйных панэляў беларускага эканамічнага блокуна Эканамічным форуме ў Карпачы.
Бягучыя праекты:
2022 -2023: Праект у партнёрстве з Цэнтрам усходнееўрапейскіх даследванняў Варшаўскага Універсітэту, фінансаваны Міністэрствам адукацыі і навукі Польшчы
2022 -2024: Праект “Падрыхтоўка лідараў і рэфарматараў для новай Беларусі” у партнёрстве з Фондам міжнароднай салідарнасці, фінансаваны Еўрапейскай камісіяй.
Курсы восень-зіма 2022
На базе Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследванняў Варшаўскага ўніверсітэту:
- Праграма “Мясцовае самакіраванне”;
- Гісторыя Беларусі ў еўрапейскім кантэксце;
- Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у ХІХ і ХХ стст.
4 асінхронныя курсы
- Канфлікты ў Еўразіі: тэорыя і прыкладны аналіз»
- Ангельская мова ў палітыцы
- Культуралагічны аналіз традыцыяў дзіцячай літаратуры Беларусі і Еўропы
- Медыятэксты на ангельскай
- Курс Mini MPA - Уводзіны ў менеджмент дзяржаўных установаў
- Курс Global Mini MBA - Кіраванне малым бізнесам разам з Факультэтам кіра-
- вання Лодзінскага ўніверсітэту.
- Курс “Лідары пераменаў” для грамадскіх актывістаў Беларусі разам з Фондам
- “Школа лідараў”
ВБЎ сёння — гэта:
16 экспертаў
50+ Больш за 50 выкладчыкаў у сямі краінах
200 Студэнтаў
Сацсеткі:
ІНСТАГРАМ
ЛІНКЕДІН
ТЭЛЕГРАМ
ФЭЙСБУК
Кантакты:
Edmunda Jana Osmańczyka 12/3, 01-494, Варшава, Польшча
+48 731 455 314, +48 661 626 859
volnyuni@gmail.com