НАВІНЫ

Меньш чым палова пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд паступіла ў беларускія ВНУ

Пераможцы алімпіяд рэспубліканскага ўзроўня могуць быць залічаны ў беларускія ВНУ, але далёка ня ўсе абітурыенты гэтым карыстаюцца.
Як паведамляе Белта, 820 вучняў атрымалі дыпломы фіналістаў алімпіяды ў лютым гэтага года. Але Мінадукацыі паведамляе што толькі 326 абітурыентаў паступілі ў 18 ВНУ. Гэта значыць што меньш чым палова студэнтаў скарысталіся гэтым. Гэта яшчэ адна рыса таго што папулярнасць паступлення змяншаецца.

Крыніца: Белта