ДОШКА АБ’ЯЎ

Міні-курс «Усвядомленае і ўстойлівае мерапрыемства – ужо база!»

Любое мерапрыемства можа адпавядаць мэтам устойлівага развіцця і быць арганізавана з улікам прынцыпаў экалагічнай, сацыяльнай і эканамічнай устойлівасці!
Курс складаецца з 4 сустрэч па асноўных аспектах устойлівасці ў арганізацыі івэнтаў і асноўным практычным парадам і прыкладам.

Для каго: беларускія НДА, ініцыятывы і актывісты, якія займаюцца арганізацыяй мерапрыемства любога маштабу і яшчэ не ўкаранялі прынцыпы ўстойлівасці ў свае iмпрэзы.
Калі: кожны аўторак і чацвер у 19:00 па Мінску з 23, 25, 30 ліпеня i 1 жніўня!.

У канцы 4 лекцый вы зможаце сабраць чэк-лісты для сваіх мерапрыемстваў і прымяніць устойлівы падыход на ўсіх этапах івэнта 🤘

Удзел бясплатны.
Мовы курса: беларуская, руская.

Дэдлайн: 18 ліпеня.
Зарэгістравацца па спасылцы
2024-07-01 14:21 Праграма/ курс