АДУКАЦЫЙНЫЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ

БЕЛАРУСКАЯ АКАДЭМІЯ

Місія: cпрыяць развіццю вышэйшай адукацыі і абараняць свабоду навуковай
думкі.

Мэты:
  • захаваць акадэмічную супольнасць Беларусі, акадэмічныя свабоды і трады-
  • цыі,
  • стварыць аснову для набыцця беларускай моладдзю вышэйшай адукацыі па
  • еўрапейскіх стандартах,
  • спрыяць развіццю навуковых даследванняў і абараняць свабоду навуковай
  • думкі.

9.10.2020 г. - дата стварэння;
15.032021 - першы набор студэнтаў;
14 03.2021 г - першая навуковая канферэнцыя;
1.12.2021 г - першы нумар навуковага часопіса;
15-22 .082022 г. - першы з’езд выкладчыкаў.

Каардынатар — праф. Святлана Куль-Сяльверстава
Сакратар – мгр. Іна Лапіньска

Падтрымка – Фонд “Акно на Ўсход” (Беласток)
Polsko-amierykańska fundacja Wolności

Кірункі дзейнасці:
  • Арганізацыя адукацыі:
Пры еўрапейскіх вышэйшых навучальных установах па ініцыятыве Беларускай
Акадэміі адкрываюцца спецыяльнасці, на якіх выкладанне ў фармаце анлайн
вядуць выкладчыкі з Беларусі на беларускай і рускай мовах. На чэрвень 2022 г.
адкрыты 3 бакалаўрскіх і 3 магістарскіх спецыяльнасцяў у трох польскіх ВНУ.
Зроблены 2 наборы студэнтаў. Цягам 2 гадоў працу атрымалі 47 выкладчыкаў з
Беларусі.

  • Навуковая дзейнасць:
- тры міжнародныя канферэнцыі,
- дыскусійная пляцоўка «Кафедра» (два пасяджэнні),
- секцыя « Вышэйшая адукацыя ў эпоху лічбавых тэхналогій» на Кангрэсе бела-
рускіх даследчыкаў,
- заснаваны навуковы рэцэнзаваны часопіс «Беларусь і Свет», выйшлі 2 нума-
ры.

  • Падтрымка і ўзаемадапамога:
- дапамога ў рэлакацыі выкладчыкаў,
- візавая падтрымка,
- матэрыяльная, псіхалагічная і фінансавая ўзаемадапамога,
- дапамога ў атрыманні грантаў і стажыровак,
- павышэнне кваліфікацыі, абмен досведам.

Сацсеткі
ФЭЙСБУК   
ТЭЛЕГРАМ 
Тэлеграм-чат для абітурыентаў 
«Кафедра» на ютубе 
ЧАСОПІС