АДУКАЦЫЙНЫЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ

БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ СТРАТЭГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ (BISS)


Кірунак працы


Асноўная місія: даваць цэласную карціну грамадскіх працэсаў у Беларусі на
базе эмпірычных даследаванняў.

Мэты:
  • паказваць рэчаіснасць якой яна ёсць,
  • навучаць крытычнаму мысленню,
  • спрыяць каштоўнаснай інтэграцыі Беларусі і заходняй Еўропы.


Этапы развіцця BISS


2007-2011
Знакавыя праекты: «сацыяльныя кантракты», «нацыянальная самаідэнтыфіка-
цыя ў сучаснай Беларусі», «міжнародны маніторынг»;

2011-2016
Знакавыя праекты: «Еўразійскае заангажаванне і агляд», «Медыябарометр»,
«Чалавечы капітал»;
Спроба дыялогу з беларускімі ўладамі аб мадэрнізацыі краіны ў межах праекта
«Reforum»;

Канец 2018 – цяперашні час
Знакавыя праекты: «Каштоўнасныя трансфармацыі», «Новая Беларусь: Факта-
ры палітычнай трансфармацыі», «Be critical! Крытычнае мысленне для амбітных беларусаў».


Рэалізаваныя праекты


  • Красавік 2020 — снежань 2021: Каштоўнасныя трансфармацыі: дыягназ і фармаванне палітыкі
  • Верасень 2020 — жнівень 2021: Да Новай Беларусі. Фактары палітычных трансфармацый
  • Чэрвень — жнівень 2021: Be critical! Відэа-лекцыі па крытычным мысленні


Візія (10-15 гадоў)

Наша стратэгічная мэта — зрабіць крытычнае мысленне «сацыяльным фактам». Што гэта значыць? Крытычнаму мысленню навучаюць у сярэдніх школах і ўніверсітэтах Беларусі; ёсць якасныя падручнікі па КМ на беларускай і/або рускай мовах у кожнай вобласці краіны ёсць прафесійныя настаўнікі/выкладчыкі КМ. Крытычнае мысленне з’яўляецца важнай сферай акадэмічных даследаванняў: прынамсі палова грамадзян Беларусі ведае, у чым палягае КМ; КМ становіцца элементам каштоўнаснай сістэмы грамадства.

Гэта стратэгія на 10-15 гадоў, і яна грунтуецца на дапушчэнні, што ў бліжэйшай будучыні ў Беларусі адбудуцца структурныя грамадска-палітычныя змены. Мы не ведаем, ці мы зможам дасягнуць гэтых мэтаў, але гэта тое, што кіруе нашымі дзеяннямі зараз.

Сацсеткі

ТВІТЭР
ФЭЙСБУК

Кантакты

Skype piotr.rudkouski
EMAIL piotr.rudkouski@gmail.com